From Wikipedia, the free encyclopedia
Другі Украінскі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.
2-і Украінскі фронт 2Укр.Ф | |
---|---|
| |
Гады існавання | 20 кастрычніка 1943 — 10 чэрвеня 1945 |
Краіна | |
Уваходзіць у | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Тып | Фронт |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Камандуючыя войскамі, гл. спіс |
Утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 года на заснаванні загаду Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам пераназвання Стэпавага фронту.
У кастрычніка-снежні 1943 года войскі фронту правялі Пяціхацкую і Знаменскую аперацыі па пашырэнні плацдарма, захопленага на правым беразе Днепра на ўчастку ад Крэмэнчука да Днепрапятроўска, і да 20 снежня выйшлі на подступы да Кіраваграда і Крывога Рога.
Падчас стратэгічнага наступу Чырвонай Арміі на Правабярэжнай Украіне ўзімку 1944 года войскі фронту правялі Кіраваградскую аперацыю, а затым ва ўзаемадзеянні з войскамі 1-га Украінскага фронту — Корсунь-Шаўчэнкаўскую аперацыю, у выніку якой было акружана і знішчана 10 варожых дывізій.
Увесну 1944 года фронт правёў Уманска-Баташанскую аперацыю, разграміўшы нямецкую 8-ю армію і частка сіл 1-й танкавай арміі. Ва ўзаемадзеянні з 1-м Украінскім фронтам была рассечана паласа абароны нямецкай групы армій «Поўдзень», вызвалена значная частка Правабярэжнай Украіны і Малдаўскай ССР, яго войскі ўступілі ў межы Румыніі.
У жніўні 1944 года 2-і Украінскі фронт удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай стратэгічнай аперацыі, падчас якой былі знішчаны 22 нямецкія і разгромлены амаль усе румынскія дывізіі, а Румынія была выведзена з вайны на баку Германіі. Не спыняючы імклівага наступу, у верасні войска фронту падчас Бухарэсцка-Арадскай аперацыі сумесна з румынскімі войскамі амаль цалкам вызвалілі тэрыторыю Румыніі і нанеслі велізарныя страты праціўніку.
У кастрычніку 1944 войскі 2-га Украінскага фронту правялі Дэбрэцэнскую аперацыю, нанеслі паражэнне нямецкай групе армій «Поўдзень», занялі выгоднае становішча для разгрому праціўніка ў раёне Будапешта. Затым войскі фронту ва ўзаемадзеянні з часткай сіл 3-га Украінскага фронту і Дунайскай ваеннай флатыліяй правялі Будапешцкую стратэгічную аперацыю, акружылі і ліквідавалі 188-тысячную групоўку праціўніка, занялі Будапешт і стварылі ўмовы для наступу на венскім кірунку.
У сакавіку-красавіку 1945 года войскі левага крыла 2-га Украінскага фронту, удзельнічаючы ў стратэгічнай Венскай аперацыі, ва ўзаемадзеянні з 3-м Украінскім фронтам завяршылі ўзяцце Венгрыі, вызвалілі значную частку Чэхаславакіі, усходнія раёны Аўстрыі, яе сталіцу Вену.
6-11 мая 2-і Украінскі фронт прыняў удзел у Пражскай стратэгічнай аперацыі, падчас якой завяршыўся разгром германскіх узброеных сіл, цалкам вызвалена Чэхаславакія. 10 мая злучэнні левага крыла фронту, развіваючы наступ, сустрэліся з амерыканскімі войскамі ў раёнах Пісек і Чэске-Будзеёвіцы.
10 чэрвеня 1945 года на заснаванні дырэктывы Стаўкі ВГК ад 29 мая 1945 года 2-і Украінскі фронт быў расфарміраваны, палявое кіраўніцтва фронту было выведзена ў рэзерв Стаўкі ВГК для фарміравання на яго базе штаба Адэскай ваеннай акругі.
Першапачаткова:
У наступным уключаў:
У аператыўным падпарадкаванні:
Камандуючыя войскамі:
Члены Ваеннага савета:
Начальнік штаба
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.