11-я армія (Германская імперыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
11-я а́рмія (ням.: 11. Armee / Armeeoberkommando 11 / A.O.K. 11) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
11. Armee 11 Армія | |
---|---|
Гады існавання |
9 сакавіка 1915 — 8 верасня 1915 23 верасня 1915 — 7 студзеня 1919 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у |
Была сфарміравана ў сакавіку 1915 года ў Каселе першапачаткова для барацьбы на Заходнім фронце, але неўзабаве была пераведзена ў Галіцыю на Усходні фронт. Была расфармавана 8 верасня 1915 года, затым зноў утворана 26 верасня 1915 года для ўдзелу ў Сербскай кампаніі. 7 студзеня 1919 года была канчаткова распушчана.
22 лютага 1915 года палкоўнік Эрнст фон Врызберг, начальнік Армейскага дэпартамента прускага Міністэрства вайны, прапанаваў стварыць аператыўнае рэзервовае аб’яднанне, змяніўшы штатныя расклады дывізій Заходняга фронта: зменшыць колькасць дывізіённых палкоў з чатырох да трох. Гэтую ідэю ўхвалілі і былі сфармаваны 14 новых дывізій, на базе якіх была створана 11-я армія. Нядоўгі час яна удзельнічала ў бітвы пры Іпры на Заходнім фронце, трымаючы лінію абароны супраць нападу саюзнікаў. 22 красавіка яна была пераведзена і змешчана побач з 4-й аўстрыйскай арміяй пад камандаваннем Макензена ззаду прамежку Гарліцы-Тарнаў, на поўдзень ад ракі Віслы.
У ліпені 1915 года 11-я армія прасоўваецца на расійскую тэрыторыю ў агульным нямецкім наступленні. 11-я армія была распушчана 8 верасня 1915 года і на базе яе штаба быў сфарміраваны штаб Групы армій Макензена.
Новая 11-я армія была створана 23 верасня 1915 года для ўдзелу ў Сербскай кампаніі. Пасля паражэння Сербіі 11-я армія засталася на Салоніцкім фронце для падтрымкі балгарскай арміі. Штаб-кватэра арміі на 31 студзеня 1916 года размяшчалася у Велесе, 5 кастрычніка была перанесена ў Прылеп і заставалася там да адступлення ў Венгрыю ў верасні 1918 года. 7 снежня 1918 года штаб быў перавезен у Аленштайн. Была расфарміравана 7 студзеня 1919 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.