From Wikipedia, the free encyclopedia
10-я армія — аператыўнае агульнавайсковае аб’яднанне (армія) у складзе Узброеных Сіл СССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.
10-я армія | |
---|---|
Гады існавання | верасень 1939 — 23 красавіка 1944 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі арміі |
Уваходзіць у | Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Беларускі фронт |
Тып | армія |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб’яднанне |
Удзел у |
Польскі паход РСЧА, Вялікая Айчынная вайна
|
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
К. Дз. Голубеў М. Р. Яфрэмаў П. І. Голікаў |
Скарочанае найменне — 10 А.
Сфарміраваная ў 1939 годзе ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе. У верасні 1939 года ўдзельнічала ў Польскім паходзе РСЧА.
Да лета 1941 года размяшчалася ў Беластоцкім выступе і ўваходзіла ў склад Заходняга фронту. 21 чэрвеня 1941 года ў складзе арміі было ўпраўленне, два (6-ы і 13-ы) механізіраваных (колькасць танкаў — 1 021 і 282 адпаведна), адзін (6-ы) кавалерыйскі і два (1-ы і 5-ы) стралковыя карпусы, адна асобная (155-я) стралковая і адна (9-я) змяшаная авіяцыйная дывізія (409 самалётаў). Усяго ў 10-й арміі было 15 дывізій, у тым ліку стралковых — 6, танкавых — 4, матарызаваных — 2, кавалерыйскіх — 2 і авіяцыйных — 1. Такім чынам 10-я армія была на той момант другой па магутнасці (пасля 9-й) з усіх армій, якія прымалі ўдзел у адбіцці агрэсіі.
З пачаткам вайны з Германіяй ўдзельнічала ў франтавым контрудары у раёне Гродна і ў абарончых баях у Беларусі на беластоцкім накірунку. Да канца чэрвеня нямецкія войскі групы армій «Цэнтр» атачылі 3-ю, 4-ю і 10-ю арміі ў Беластоцка-Мінскім «катле». У выніку ўсе злучэнні і часці 10-й арміі былі разгромленыя. 30 чэрвеня пры спробе перасекчы шашы Баранавічы-Мінск упраўленне арміі было знішчана, рэшткі войскаў, якія выйшлі з акружэння, былі звернутыя на даўкамплектаванне 4-й арміі.
Камандуючы 10-й арміяй генерал-маёр К. Дз. Голубеў і начальнік артылерыі арміі генерал-маёр М. М. Барсукоў выйшлі з акружэння ў складзе зводнай групы 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада НКУС СССР, у канцы ліпеня Голубеў быў прызначаны камандуючым 13-й арміяй, якая ўдзельнічала ў той момант у бітве пад Смаленскам.
Перад вайной лётчыкі перавучыліся на самалёты МіГ-3. На аэрадромах знаходзіліся і старыя самалёты І-16, І-15 біс. У 41-м зап налічвалася 100 самалётаў МіГ-3 і 19 І-15 біс, у 124-м зап — 78 МіГ-3 і 29 І-16, у 126-м зап — 68 МіГ-3 і 23 І-16, у 129-м зап — 57 МіГ-3 і 61 І-16. Усяго ў 9-й сад налічвалася 435 знішчальнікаў.
Утворана 1 кастрычніка 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 30 верасня 1941 г., на паўднёва-заходнім накірунку (на Паўднёвым фронце) з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК.
З-за напружанай абстаноўкі фарміраванне не было скончана і войскі былі перададзеныя ў іншыя воінскія злучэнні. 17 кастрычніка 1941 г. армія была расфармаваная.
Утворана 1 лістапада 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 21 кастрычніка 1941 г. № 004038 (ЦАМО ф.148а оп.3763. д. 93 л. 77) у Прыволжскай ваеннай акрузе. У склад арміі ўключаліся: 326-я стралковая дывізія — Пенза; 324-я — Пенза; 322-я — Кузнецк; 330-я — Сызрань; 323-я стралковая дывізія — Пятроўск. Акрамя таго, дзве стралковыя брыгады павінны былі прыбыць з Уральскай ваеннай акругі. Штаб арміі разгортваўся ў горадзе Кузнецк. 29 лістапада 1941 года часці гэтай арміі (згодна дырэктывы ад 24 лістапада 1941 года № оп/2995) былі перадыслакаваныя ў наступныя пункты: 328-я стралковая дывізія — Турлатава, Выгарадок; 322-я стралковая дывізія — Рыбнае; 330-я стралковая дывізія — Разань; 323-я стралковая дывізія — Спаск-Разанскі; 326-я стралковая дывізія — Шылаў; 57-я кавалерыйская дывізія — Канін (паўночна-ўсход ад Ряжска); 75-я кавалерыйская дывізія — Разань. Штаб арміі і часці сувязі знаходзіліся ў Шылаве. Уваходзіла ў непасрэднае падпарадкаванне Стаўцы ВГК, пасля перададзена ў падпарадкаванне Заходняму фронту, прымала ўдзел у бітве за Маскву. Далей да жніўня 1943 года вяла абарончыя баі ў раёне Кірава (Калужская вобласць), у жніўні-кастрычніку прымала ўдзел у Смаленскай аперацыі 1943 года.
23 красавіка 1944 года армія была расфармаваная на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 красавіка 1944 г. На базе упраўлення арміі было створана палявое ўпраўленне 2-га Беларускага фронту, а войскі і займаемая арміяй паласа абароны перададзеныя ў 49-ю армію.
ВПС 10-й арміі складаліся з авіяцыйных часцей:
Перыяд | Найменне |
---|---|
01.02.42 — 28.02.1942 | 20-ы знішчальны авіяцыйны полк[1] |
25.01.1942 — 10.02.1942 | 32-гі знішчальны авіяцыйны полк[1] |
25.01.1942 — 30.03.1942 | 66-ы знішчальны авіяцыйны полк[1] |
02.12.1941 — 25.01.1942 | 706-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк |
07.01.1942 — 22.05.1942 | 681-ы блізкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк |
25.01.1942 — 30.03.1942 | 685-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк |
09.05.1942 — 01.03.1943 | 880-ы змешаны авіяцыйны полк |
28.02.1942 — 28.05.1942 | 359-я асобная авіяцыйная эскадрылля |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.