1 тысячагоддзе да н.э.
тысячагоддзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
1 тысячагоддзе да н.э. — прамежак часу ад 1 студзеня 1000 да н.э. да 31 снежня 1 да н.э., перыяд Жалезнага веку і паслядоўнай змены панавання імперый.
Неа-Асірыйскую імперыю змянілі Ахеменіды. У Грэцыі класічная антычнасць пачалася з каланізацыі Вялікай Грэцыі і дасягула росквіту ў элінізме. Канец тысячагоддзя ўбачыў узвышэнне Рымскай імперыі. У Паўднёвай Азіі ведычная цывілізацыя дала пачатак Імперыі Маур’яў. Кельты рассяліліся па ўсёй Цэнтральнай Еўропе. У Цэнтральнай Амерыцы з’яўляецца цывілізацыя Мая. У грэка-рымскай Еўропе, Індыі і Кітаі пачынаецца росквіт літаратуры.