Цэнтурыён
вайсковы чын у Старажытным Рыме / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтурыён (лац.: centurio) — у старажытнарымскім войску прафесійны малодшы афіцэр, які ўзначальвай найменшую вайсковую адзінку — цэнтурыю (50-100 чалавек). У кожным легіёне было 60 цэнтурыёнаў, па 6 у кожнай з кагортаў, іх званні мелі строгую іерархію як у межах кагорты (ад hastatus posterior — «ніжэйшы», да primus pilus — «вышэйшы»), так і паміж кагортамі: чым меншы быў нумар кагорты (ад 1 да 10), тым ніжэй быў статус цэнтурыёна. Цэнтурыёны рэдка павышаліся ў статусе ў адной кагорце, звычайна яны праходзілі значную колькасць легіёнаў, кожнаму пераводу адпавядала прызначэнне на больш высокую ступень.