Я абвінавачваю (фільм, 2019)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Я абвінава́чваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года, пастаўленая Раманам Паланскім па кнізе Роберта Харыса «Афіцэр і шпіён[en]»[5].
Я абвінавачваю | |
---|---|
фр.: J'accuse | |
Жанр | гістарычны фільм, трылер[d][1], драматычны фільм[1] і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Légende Films[d] і Gaumont Film Company[d] |
Працягласць | 132 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 20 лістапада 2019[1], 6 лютага 2020 і 2 красавіка 2020[4] |
IMDb | ID 2398149 |
Фільм прысвечаны трагічна вядомай «справе Дрэйфуса» — палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў французскае грамадства. Канфлікт быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Гісторыя Альфрэда Дрэйфуса і яго судовага працэсу і на сённяшні дзень на Захадзе ўспрымаецца як своеасаблівы прыклад несправядлівасці на найвышэйшым, дзяржаўным узроўні[6].
Прэм’ера карціны адбылася 30 жніўня 2019 года[7] ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Гран-пры журы[8][9][10].