From Wikipedia, the free encyclopedia
Князь Яўстахій Эразм Сангушка (25 ці 26 кастрычніка 1768 — 2 снежня 1844) — генерал, буйны военачальнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі, удзельнік вайны 1812 года на баку Напалеона. Уратаваў Касцюшку жыццё ў бітве пад Шчакацінамі.
Яўстахій Эразм Сангушка | |
---|---|
польск.: Eustachy Erazm Sanguszko | |
| |
| |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1768[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1844[1][2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Геранім Януш Сангушка |
Маці | Цэцылія Уршуля з Патоцкіх[d] |
Жонка | Клемянціна з Чартарыйскіх[d] |
Дзеці | Уладзіслаў Геранім Сангушка, Дарота Сангушка[d] і Раман Станіслаў Сангушка |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы |
? — 1789 1789 — 1795 1812 — 1814 |
Званне |
? ротмістр (1789) брыгадны генерал (1792) генерал-маёр (1794) брыгадны генерал (1812) генерал-ад'ютант (1812) дывізіённы генерал (1813) |
Бітвы/войны |
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года Паўстанне 1794 года Айчынная вайна 1812 года Вайна Шостай кааліцыі |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | мемуарыст |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Князь Яўстахій паходзіў з роду Сангушкаў, быў сынам апошняга валынскага ваяводы Гераніма Януша Сангушкі і Уршулі Цэцыліі з Патоцкіх (сястры Ігнацыя і Станіслава Косткаў). У дзяцінстве і раннім юнацтве выхоўваўся пры двары бабулі Барбары Сангушка. У 1798 годзе ён ажаніўся з Клемянцінай Чартарыйскай, меў з ёю сыноў Рамана і Уладзіслава і дачку Дароту.
У 1780—1786 гадах навучаўся ў ваеннай школе ў Страсбургу і служыў у французскай арміі ў Каралеўска-Алемандскім драгунскім палку. 3 лютага 1789 года ў званні капітана кавалерыі ён пачаў службу ў кароннай арміі ў 8-й нацыянальнай кавалерыйскай брыгадзе. 5 кастрычніка 1789 года атрымаў званне маёра, 28 красавіка 1792 года — віцэ-брыгадзіра, 29 ліпеня 1792 года — брыгадзіра. Дэпутат Чатырохгадовага сойма ад Люблінскага ваяводства з 1788 года. У красавіку 1790 года ўваходзіў у склад «дэпутацыі для складання службовых рэгламентаў».
Ваяваў і вызначыўся пад Зяленцамі (23 чэрвеня атрымаў ордэн Virtuti Militari) і атрымаў званне брыгадзіра (1 жніўня 1792 года). 25 ліпеня 1792 года ён прыняў камандаванне бацькоўскай брыгадай пасля С. Макраноўскага, а на наступны дзень (26 ліпеня) у апошняй сутычцы пад Маркушавам выратаваў Юзафа Панятоўскага. Пасля перамогі таргавічан перайшоў на рускую службу (каб выратаваць свае даброты і маёмасць).
Пасля выбуху паўстання 1794 года выйшаў у адстаўку і як прыватны добраахвотнік далучыўся да паўстання. Спачатку быў у званні генерал-маёра, потым — камандзіра дывізіі. Ён выратаваў жыццё Тадэвуша Касцюшкі пад Шчакацінамі. Удзельнічаў у абароне Варшавы, падчас якой быў паранены 26 жніўня 1794 года. У той жа дзень ад сухотаў памерла яго каханая Юлія Патоцкая, жонка Яна Патоцкага. У Яўстафія і Юліі быў раман, добра вядомы ў арыстакратычных колах.
У 1812 годзе быў брыгадным генералам штаба Напалеона Банапарта і тытулярным ад’ютантам імператара, віцэ-рэгіментарыем агульнай мабілізацыі Варшаўскага княства. Удзельнічаў у паходзе на Маскву. У 1813 годзе стаў генерал-маёрам, але адмовіўся ўдзельнічаць у апошнім паходзе Юзафа Панятоўскага і звольніўся з войска, што сустрэла рэзкае асуджэнне князя. Яго адмова была звязаная з рызыкай страціць свае радавыя маёнткі на Валыні, дзе ён канчаткова пасяліўся пасля напалеонаўскіх войнаў.
Узнагароджаны рыцарскім крыжам Virtuti Militari, рыцарскім крыжам Ордэна Ганаровага легіёна. Быў членам масонскай ложы «Аб’яднаныя браты» ў 1820 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.