From Wikipedia, the free encyclopedia
Ясутомі Нісідзука (яп.: 西塚泰美; 12 ліпеня 1932, Асія, Японія — 4 лістапада 2004) — японскі біяхімік, адкрыў пратэінкіназу C і ўнёс важны ўклад у разуменне малекулярнага механізму перадачы сігналаў праз клетачную мембрану.
Ясутомі Нісідзука | |
---|---|
яп.: 西塚泰美 | |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 2004 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, біяхімік, урач, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Асаму Хаяісі |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1989) прэмія Вольфа па медыцыне (1994) прэмія імя Эрнста Шэрынга[d] (1995) заслужаны дзеяч культуры[d] (1987) прэмія Асахі[d] (1985) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (28 чэрвеня 1990) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1932 годзе ў горадзе Асія ў Японіі. Атрымаў ступень доктара медыцыны на медыцынскім факультэце Кіёцкага ўніверсітэта ў 1957 годзе.
У 1962 годзе атрымаў там жа ступень доктара філасофіі (PhD) пад кіраўніцтвам Асаму Хаяісі. Пасля завяршэння навучання ў Японіі правёў год у лабараторыі Фрыца Ліпмана ў Ракфелераўскім універсітэце.
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».
З 1962 па 1964 гады быў навуковым супрацоўнікам кафедры медыцынскай хіміі медыцынскага факультэта Кіёцкага ўніверсітэта, з 1964 па 1968 гады быў там жа дацэнтам. З 1969 па 2004 гады быў прафесарам і загадчыкам кафедры біяхіміі медыцынскай школы ўніверсітэта Кобэ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.