From Wikipedia, the free encyclopedia
Ярына Яраславаўна Чарнагуз (укр.: Ярина Ярославівна Чорногуз; нар. 18 мая 1995, Кіеў, Украіна) — украінскі паэтка, валанцёрка, ваеннаслужачая, марская пехатынка, ваенны медык, разведчыца Узброеных Сіл Украіны, удзельніца расійска-ўкраінскай вайны.
Ярына Яраславаўна Чарнагуз | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1995 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Yaroslav Chornohuz[d] |
Грамадзянства | |
Званне | старшы матрос |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Унука ўкраінскага пісьменніка Алега Чарнагуза[1].
Па версіі часопіса «Фокус», уваходзіць у спіс 100 самых уплывовых жанчын Украіны (2021)[2].
Ярына Чарнагуз нарадзілася 18 мая 1995 года ў горадзе Кіеў.
Скончыла факультэт гуманітарных навук Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянскай акадэміі» (2019, магістр).
У 2010-х гадах была актывісткай Грамадзянскага руху «Відсіч»[3][4]. Удзельніца Рэвалюцыі Годнасці. Каардынатар ініцыятывы «Переходь на українську», суарганізатар праекта «Мовамарафон-25»[5][6], арганізатар акцыі «Весна на граніті»[7].
Служыла парамедыкам-валанцёрам на ратацыях у медыцынскім добраахвотніцкім батальёне «Шпітальеры». У 2020 годзе была баявым медыкам па кантракце, з 2021 года — на перадавой як баявы медык і разведчыца.
Выхоўвае дачку Арысю[8].
Аўтар зборніка вершаў «Як выгінаецца ваенны круг» (2020)[9][10], які прысвечаны блізкаму чалавеку, любімаму Мікалаю Сарочуку «Чырвонаму», які загінуў 22 студзеня 2020 года на перадавой ад кулі снайпера[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.