Японская шырма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Японская шырма (таксама бёбу; яп.: 屏風, бё:бу, літаральна — сцяна ад ветру) — невялікая партатыўная перагародка, зробленая з некалькіх панэляў з выкарыстаннем роспісу і каліграфіі, прызначаная для аддзялення часткі пакоя і арганізацыі інтэр’ера. Жывапіс на шырмах атрымаў у Японіі вельмі шырокае распаўсюджванне і адыгрывае значную ролю ў гісторыі мастацтва Японіі[1].