From Wikipedia, the free encyclopedia
Японская кухня — нацыянальная кухня японцаў, частка азіяцкай кухні. Адрозніваецца перавагай натуральных, мінімальна апрацаваных прадуктаў, шырокім прымяненнем морапрадуктаў, сезоннасцю, характэрнымі стравамі, спецыфічнымі правіламі афармлення страў, сервіроўкай, застольным этыкетам.
Японская кухня | |
---|---|
яп.: 日本料理 яп.: 和食 | |
Культура | Японская культура |
Краіна | |
Паходзіць з | Японія |
Краіна паходжання | |
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны | Representative List of the Intangible Cultural Heritage of Humanity[d][1] |
Апісана на сайце |
ich.unesco.org/en… (англ.) ich.unesco.org/fr… (фр.) ich.unesco.org/es… (ісп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З'яўляецца асноўным інгрэдыентам японскай кухні і асновай харчавання ў Японіі. Японскай кухні ўласцівы гатункі рысу, якія характарызуюцца падвышанай клейкасці пры разварванні — пры прыгатаванні з такога рысу страва мае структуру невялікіх камякоў, якія зручна есці з дапамогай палачак. Рыс гатуецца як асобная страва і выкарыстоўваецца ў якасці кампанента пры падрыхтоўцы мноства «камбінаваных» страў.
Рыба, малюскі, марскія жывёлы ў японскай кухні з'яўляюцца другім па важнасці кампанентам пасля рысу. Як правіла, пры падрыхтоўцы яны падвяргаюцца толькі нязначнай тэрмаапрацоўцы (абсмажванні, прыгатаванне на пары), а ў некаторыя стравы (сасімі) ўключаюцца проста ў непрыгатаваным выглядзе. Выкарыстоўваюцца ў японскай кухні і марскія водарасці.
Соя была прынесена ў Японію з Кітая, яна ўжываецца ў японскай кухні ў розных відах: тофу (соевы тварог або соевы сыр) — пажыўная аснова для мноства страў. Соевы соус — заправа надзвычай шырока выкарыстоўваецца. Соевы суп-паста місо. Ферментаваныя бабы нато.
Шырока выкарыстоўваецца ў супах і як начынка.
Выкарыстоўваюць у японскай кухні практычна ўсе культурныя і многія дзікія ядомыя расліны. У прыватнасці, выкарыстоўваюць моркву, агуркі, капусту, салату. Спецыфічныя расліны — васабі, белая радыска дайкон, бамбук, лотас, батат, — выкарыстоўваюцца для гарніраў і прыгатавання соусаў.
У японскай кухні ўжываецца локшына: цюкасоба (рамэн) — з пшанічнай мукі з даданнем яек; удон — з пшанічнай мукі без яек; соба — з грачанай мукі (часцей — з дадаткам пшанічнай). Локшыну выкарыстоўваюць у розных стравах: у супах, салатах, у якасці гарніру да рыбных і мясных страў. Адной з папулярных страў, як хатняй кухні, так і грамадскага харчавання, з’яўляецца рамэн — локшына ў мясным або агароднінным булёне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.