Японскае імя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Японскае імя (яп.: 人名 дзімэй) у сучаснасці пераважна складаецца з радавога імя (прозвішча) і асабістага імя. Гэта вельмі распаўсюджаная практыка для Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, у тым ліку для кітайскай, карэйскай, в’етнамскай, тайскай і некаторых іншых культур.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Yamada-vertical.svg/100px-Yamada-vertical.svg.png)
Імёны звычайна запісваюцца з дапамогай кандзі, якія ў розных выпадках могуць мець мноства розных варыянтаў вымаўлення.
Ва ўсіх японцаў ёсць адзінае прозвішча і адзінае імя без патроніма, за выключэннем асоб японскай імператарскай сям’і, у якіх няма прозвішча.
У японскай традыцыі спачатку ідзе прозвішча, а потым імя. У той жа час у заходніх мовах японскія імёны запісваюцца ў адваротным парадку імя — прозвішча — згодна еўрапейскай традыцыі[1].
Імёны ў Японіі часта ствараюць самастойна з амаль любых кандзі, таму існуе вялізная колькасць унікальных імёнаў. Прозвішчы традыцыйнейшыя і часцей паходзяць ад тапонімаў. Імёнаў у японскай мове значна больш, чым прозвішчаў. Мужчынскія і жаночыя імёны адрозніваюцца праз характэрныя для іх кампаненты і структуры. Чытанні японскіх уласных імёнаў — адзін з самых складаных элементаў японскай мовы.