From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Слота (славацк.: Ján Slota; 14 верасня 1953, Льетаўска Лучка, раён Жыліна, Чэхаславакія) — славацкі палітык, лідар нацыяналістычнай Славацкай нацыянальнай партыі, былы мэр Жыліны.
Ян Слота | |
---|---|
славацк.: Ján Slota | |
Дата нараджэння | 14 верасня 1953[1][2] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Слота нарадзіўся ў Льетаўскай Лучцы, яго продкам быў Юрай Слота, адзін з заснавальнікаў Славацкай маціцы. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Пр’евідзе ў 1977 годзе скончыў Тэхнічны ўніверсітэт у Кошыцах і працаваў горным інжынерам у Пр’евідзе. У 1981—1991 працаваў у «Прэфмонце» ў Браціславе. Пасля аксамітавай рэвалюцыі 1989 года стаў удзельнічаць у палітыцы і стаў адным з заснавальнікаў абноўленай Славацкай нацыянальнай партыі (SNS). Быў абраны ў парламент, быў членам урада Уладзіміра Мечыяра і мэрам Жыліны (1990—2006). У 2006—2010 гг. Славацкая нацыянальная партыя ўваходзіла ва ўрад. У 2012 годзе партыя Слоты не змагла прайсці ў парламент Славакіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.