![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e5/Symokatta_epistole_morales.jpg/640px-Symokatta_epistole_morales.jpg&w=640&q=50)
Ян Галер
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галер.
Ян Га́лер (польск.: Jan Haller, ням.: Johann Haller; 1467, Ротэнбург-об-дэр-Таўбер — 1525) — нямецкі кнігавыдавец, купец.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e5/Symokatta_epistole_morales.jpg/320px-Symokatta_epistole_morales.jpg)
Хуткія факты Ян Галер, Род дзейнасці ...
Ян Галер | |
---|---|
Род дзейнасці | гандляр кнігамі, друкар, выдавец |
Дата нараджэння | 1467[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1525[1] ці 1525 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
![]() |
Закрыць
У 1505—1525 у сваёй друкарні ў Кракаве надрукаваў 251 кнігу, пераважна на лацінскай мове. Выдадзеная літаратура вызначалася гуманістычным зместам. Акрамя царкоўных кніг і падручнікаў друкаваў працы выкладчыкаў універсітэта, гуманістаў (Сакран, Корвін, Урсін, Эразм Ратэрдамскі, Павел з Кросна, Я. Вісліцкі і інш.), творы антычных класікаў. У выданнях карыстаўся гербамі Польшчы, ВКЛ, Кракава, а таксама меў уласную манаграму.
Кнігі з друкарні Галера распаўсюджваліся і ў Беларусі. На думку беларускага даследчыка В. І. Дарашкевіча, Галер, мог быць знаёмы з Ф. Скарынам.