![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/Portrait_of_J.B._van_Helmont%252C_Aufgang...1683_Wellcome_L0003194.jpg/640px-Portrait_of_J.B._van_Helmont%252C_Aufgang...1683_Wellcome_L0003194.jpg&w=640&q=50)
Ян Баптыста ван Гельмант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Баптыста ван Гельмант нідэрл.: Jan Baptista van Helmont, англ.: Jan Baptist van Helmont; 12 студзеня 1580, Брусель — 30 снежня 1644, Вілвордэ, Бельгія) — галандскі прыродазнавец, адзін з прадстаўнікоў ятрахіміі.
Жан Баптыст ван Гельмант | |
---|---|
Jan Baptista van Helmont | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1577[1][2][…], 1580, 1579[3] ці 1578[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1644(1644-12-30)[5][6][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Дзеці | Францыск Меркурый ван Хелмант[d][4][3] |
Род дзейнасці | хімік, фізік, урач-пісьменнік, філосаф, фізіёлаг, урач, навуковец, пісьменнік, алхімік |
Навуковая сфера | хімія, фізіялогія, медыцына[7], алхімія[7], прыродазнаўчыя навукі[7] і філасофія[7] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Марцін Дэльрыа[d][8] і Adam Haslmayr[d][8] |
Вядомы як | аўтар слоў «газ», «фермент» |
![]() |
У батаніцы Гельмант упершыню праводзіў эксперыментальныя даследаванні працэсу харчавання раслін, якія сталі асновай для т. зв. воднай тэорыі харчавання раслін. Гельмант лічыў, што ў страваванні вырашальную ролю адыгрывае кіслата страўнікавага соку, і таму прапаноўваў лячыць шчолачамі хваробы, выкліканыя лішкам кіслот у страўніку. Увёў у хімію тэрмін «газ». У шэрагу пытанняў стаяў на пазіцыях алхіміі, лічачы, напрыклад, магчымым ператварэнне невысакародных металаў (ртуці, свінцу і інш.) у золата пры дапамозе філасофскага каменя. Прызнаваў самаадвольнае зараджэнне, што для таго часу было прагрэсіўным. Гельмант прытрымліваўся віталістычных уяўленняў аб тым, што жыццёвыя працэсы нібыта рэгулююцца адмысловымі «духамі жыцця» («археямі»).