Ян Антоній Гараін (польск.: Jan Antoni Horain, 1686 — 1777) — дзяржаўны дзеяч і ўраднік Рэчы Паспалітай.
Хуткія факты Ян Антоні Гараін, 11-ы падкаморы віленскі[d] ...
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гараін.
Паходзіў са шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». Сын Фларыяна Казіміра Гараіна і Ганны Элеаноры Ардынец. Нарадзіўся ў 1686 годзе. У маладосці падтрымліваў партыю Станіслава Ляшчынскага, ваяваў супраць караля Аўгуста II. Але пасля памірыўся з каралём.
У 1720 годзе прызначаны віленскім пісарам гродскім. У 1729 годзе ён быў адным з тых, хто сарваў пасяджэнне Варшаўскага сойма. У 1731 годзе стаў віленскім чашнікам, а ў 1748 годзе — віленскім падкаморым. Адначасова выконваў абавязкі віленскага падваяводы. У 1733 г. атрымаў магілёўскае і ялоўскае староствы.
У 1764 годзе прызначаны кашталянам берасцейскім. У тым жа годзе быў прадстаўніком ад Віленскага ваяводства на сойме, дзе быў выбраны ў Скарбовую камісію Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.
У 1768 годзе быў прызначаны берасцейскім ваяводам. Ён займаў пасаду да сваёй смерці ў 1777 годзе. У 1768 годзе ён далучыўся да Барскай канфедэрацыі, якую пакінуў у 1772 годзе.
Двойчы быў жанаты. Першы раз з Яаннай Элеанорай з Путкамераў, дачкой стольніка інфлянцкага Ваўжынца Путкамера. З ёй дзеці[4]:
- Міхал Пётр (1729—1768), віленскі падкаморы.
У другім шлюбе з Монікай Свінкай Зялінскай. З ёй дзеці[4]:
- Казімір Тадэвуш
- Ян Непамуцэн
- Юзаф
- Seweryn Uruski «Rodzina. Herbarz Szlachty Polskiej» (tom 5, s. 178—180, Horainowie herbu Szreniawa)
- Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. I, Warszawa 2006, s. 391.