Ял
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ял — адносна кароткая і шырокая вёслава-ветразевая суднавая шлюпка з транцавай (плоскай) кармой. Мае ад 2 да 8 вёслаў (па іх колькасці называецца двойкай, чацвёркай і г.д.). Усе ялы, акрамя двойкі, аснашчаны ветразямі. Выкарыстоўваюць для сувязі карабля (судна) з берагам, работ каля борта, перавозкі лёгкіх грузаў.