From Wikipedia, the free encyclopedia
Якаб Хюбнер (Jacob Hübner; 20.6.1761, Аўгсбург — 13.9.1826, Аўгсбург) — нямецкі энтамолаг.
Якаб Хюбнер | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1761[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1826[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, лепідаптэрыст, батанік, гравёр па медзі, ілюстратар, натураліст |
Навуковая сфера | энтамалогія, выяўленчае мастацтва[2] і natural science[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Hübner».
|
Пасля двухгадовага (з 1778 па 1780 гады) наведвання школы малявання Святой Ганны, Якаб Хюбнер скончыў навучанне афорту і ксілаграфіі. Гэта адукацыя стала важнай перадумовай для яго прафесіі ткацкага малявальшчыка на Аўгсбургскай паркалёвай фабрыцы. Адначасова яна стала істотнай асновай яго навуковай дзейнасці.
Першая грамадская публікацыя Хюбнера з’явілася ў 1785 годзе. Гэта былі гравюра на медзі да таго часу абсалютна невядомых матылькоў. У Вене Хюбнер пазнаёміўся з Іаганам Ігнацам Шыфермюлерам (1727—1806), з якім ён заставаўся ў сяброўскай сувязі ўсё сваё жыццё. Прафесійна Хюбнер працаваў ткацкім малявальшчыкам у тэкстыльнай прамысловасці. Адначасова ён прымудрыўся стварыць свой твор пра матылькоў, яки ў колах спецыялістаў зрабіў яго вядомым ужо пры жыцці. Большую частку сваіх публікацый ён выдаваў ва ўласным выдавецтве. Спадчыну Хюбнера набыло ў 1935 годзе Каралеўскае энтамалагічнае таварыства Лондана .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.