From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядловец віргінскі[1] (Juniperus virginiana) — від дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae).
Ядловец віргінскі | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Juniperus virginiana L. | ||||||||||||||
|
Дасягае вышыні да 30 м, дыяметр ствала да 150 см. Хутка расце. Ігліца цёмна-зялёная, дробная (0,1-0,2 см). Шышкаягады дробныя (да 0,6 см) спеюць у кастрычніку і доўга застаюцца на дрэвах. У натуральных умовах расце ў Паўночнай Амерыцы (ад Канады да Фларыды).
У натуральных умовах расце на ўсходзе Паўночнай Амерыкі, ад Канады да Фларыды. Ва Украіне самая старая пасадка ядлоўца віргінскага знаходзіцца на Запарожжы[2].
Дэкаратыўная расліна. Культывуюць у садах і парках. Мае каштоўную драўніну, якая выкарыстоўваецца, у прыватнасці, для вырабу алоўкаў. Таму ядловец віргінскі яшчэ называюць «алоўкавым дрэвам».
Паражаецца грыбам Gymnosporangium juniperi-virginianae, што ўтварае галы на галінах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.