![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Crocus-p1020491.jpg/640px-Crocus-p1020491.jpg&w=640&q=50)
Ядзерны рэактар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядзерны рэактар — прыстасаванне, у якім ажыццяўляецца кіруемая ланцуговая ядзерная рэакцыя, што суправаджаецца выдзяленнем энергіі. Першы ядзерны рэактар пабудаваны ў снежні 1942 года ў ЗША пад кіраўніцтвам Э. Фермі. У Еўропе першым ядзерным рэактарам стала ўстаноўка Ф-1. Яна была запушчана 25 снежня 1946 года ў Маскве пад кіраўніцтвам І. В. Курчатава[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Crocus-p1020491.jpg/640px-Crocus-p1020491.jpg)
Да 1978 года ў свеце працавала ўжо каля сотні ядзерных рэактараў розных тыпаў. Складнымі часткамі любога ядзернага рэактара з'яўляюцца: актыўная зоны з ядзерным палівам, звычайна аточаная адбівальнікам нейтронаў, цепланосьбіт, сістэма рэгулявання ланцуговай рэакцыі, радыяцыйная ахова, сістэма дыстанцыйнага кіравання. Асноўнай характарыстыкай ядзернага рэактара з'яўляецца яго магутнасць. Магутнасць у 1 МВт адпавядае ланцуговай рэакцыі, у якой адбываецца 3×1016 актаў дзялення ў 1 сек.