![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/CNO_Cycle.svg/langbe-640px-CNO_Cycle.svg.png&w=640&q=50)
Ядзерныя сілы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́дзерныя сі́лы — сілы, якія дзейнічаюць паміж нуклонамі. Абумоўлены пераважна моцнымі ўзаемадзеяннямі. Характэрныя асаблівасці ядзерных сіл: малы радыус дзеяння (менш за 10−14 м), самыя магутныя з усіх вядомых узаемадзеянняў.
Хуткія факты Асноўныя тэрміны, Распад ядраў ...
Ядзерная фізіка | ||||||||||||||||
![]() | ||||||||||||||||
Атамнае ядро · Радыеактыўны распад · Ядзерная рэакцыя · Тэрмаядзерная рэакцыя
| ||||||||||||||||
Закрыць
За кошт ядзерных сіл нуклоны могуць утвараць устойлівыя сістэмы — атамныя ядры. Вывучэнне ядзерных сіл важнае для далейшага высвятлення структуры атамных ядзер, механізмаў ядзерных рэакцый і іншага.