Ядавітыя грыбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядавітыя грыбы (атрутныя грыбы) — грыбы, якія змяшчаюць атрутныя рэчывы — таксіны. Па характары атрутныя грыбы дзеляць на тры групы: якія выклікаюць харчовыя атручванні, якія выклікаюць парушэнне дзейнасці нервовай сістэмы і смяротна атрутныя.
З вядомых у Еўропе каля 5000 відаў грыбоў атрутныя каля 150. З іх толькі некалькі смяротна атрутныя. Адзін з самых атрутных — бледная паганка.
Вялікая колькасць відаў грыбоў утрымлівае гемалізіны (разбуральныя кроў рэчывы) і іншыя атрутныя субстанцыі, якія раскладаюцца пад уздзеяннем тэрмічнай апрацоўкі. Таму яны больш-менш атрутныя ў сырым стане. Гэтыя віды традыцыйна не адносяць да атрутных грыбоў, паколькі большасць грыбоў ужываюць у смажаным або вараным стане.