Яан Гуркюф (фр.: Yoann Gourcuff; нар. 11 ліпеня 1986, Пламёр, Брэтань, Францыя) — французскі футбаліст, атакавалы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2008—2013). Яан з’яўляецца сынам вядомага былога футбаліста, пазней футбольнага трэнера, Крысціяна Гуркюфа.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Яан Мігель Гуркюф | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Новы Зідан | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 ліпеня 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле словаў Давіда Жынала, Гуркюф з’яўляецца найлепшым французскім іграком свайго пакалення[3]. Яго стыль гульні і здольнасці прыцягнулі параўнанне яго з французскай футбольнай легендай Зінедзінам Зіданам.
Клубная кар’ера
Пачаўшы сваю кар’еру ў клубе «Лар’ян», галоўным трэнерам якога быў яго бацька Крысціян Гуркюф, у 2001 годзе Яан падпісаў кантракт з «Рэнам».
У сезоне 2003/04 ён адгуляў 9 матчаў. Наступныя сезоны былі даволі паспяховымі. У сезоне 2005/06 Гуркюф забіў 16 галоў, а «Рэн» скончыў сезон на 7-м месцы і атрымаў месца ў Кубку Інтэртота.
Улетку 2006 года вядучыя клубы Еўропы, як «Валенсія», «Аякс» і «Арсенал», былі зацікаўлены ў куплі іграка, але Гуркюф абраў італьянскі «Мілан», падпісаўшы кантракт да 2011 года. Сваю кар’еру ў гэтым клубе Яан пачаў голам у браму грэчаскага клуба АЕК у матчы Лігі чэмпіёнаў. У чэрвені 2008 года «Мілан» аддаў Гуркюфа ў арэнду ў французскі «Бардо», у складзе якога ён стаў найлепшым іграком чэмпіянату Францыі. Пазней «Бардо» выкупіў трансфер Яана за 15 млн еўра.
23 жніўня 2010 года ліёнскі «Алімпік» выкупіў у «Бардо» правы на іграка за 22 млн еўра[4]. 25 жніўня Гуркюф падпісаў з ліёнцамі пяцігадовы кантракт[5]. Гуляючы ў складзе «Алімпіка», Гуркюф быў вымушаны прапусціць значную колькасць матчаў з-за траўм. Па заканчэнні кантракта ён пакінуў ліёнскі клуб.
16 верасня 2015 года афіцыйна вярнуўся ў «Рэн», падпісаўшы кантракт на 1 год. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2017/18. У ліпені 2018 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Дыжона»[6], аднак у студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
Гуркюф згуляў свой першы матч у форме зборнай Францыі 20 жніўня 2008 года ў таварыскай гульне супраць зборнай Швецыі[7]. На пляцоўцы Яан з’явіўся на 92 хвіліне, калі Францыя ўжо атрымлівала перамогу з лікам 3:2[8]. Свой першы гол за французскую каманду забіў 11 кастрычніка 2008 года ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2010 супраць зборнай Румыніі.
Дасягненні
«Мілан»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2007
- Перможца клубнага чэмпіянату свету: 2007
«Бардо»:
- Чэмпіён Францыі: 2009
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2009
- Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2008, 2009
«Ліён»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2012
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.