From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Юліянавіч Шаўчук (руск.: Юрий Юлианович Шевчук, 16 мая 1957, Ягаднае, Магаданская вобласць, РСФСР) — савецкі і расійскі музыкант, паэт, кампазітар і прадзюсар, нязменны лідар гурта ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатра ДДТ». Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005).
Юрый Юліянавіч Шаўчук | |
---|---|
руск.: Юрий Шевчук | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 мая 1957[1][2] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, кампазітар, паэт, аўтар песень, музычны прадзюсар, пацыфіст, мастак, вырабнік, акцёр, аўтар-выканаўца, грамадскі дзеяч, рок-музыкант |
Пеўчы голас | барытон і драматычны тэнар[d] |
Інструменты | гітара, вакал[d] і саксафон-альт[d] |
Жанры | рок-музыка, хард-рок, фолк-рок, джаз-ф’южн[d], bard rock[d], індастрыял, эксперыментальны рок[d], блюз і аўтарская песня |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
ddt.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў мастацка-графічны факультэт Башкірскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, настаўнічаў у сельскай школе. Першыя песні (у канцы 1970-х - пачатку 1980-х гадоў) пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Уладзіміра Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Сярэбранага веку — Сяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юрый Шаўчук у пэўным сэнсе працягнуў тэму творчасці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць з апошнім. Галоўнай тэматыкай ранейшых твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст.
Не раз выступаў у Беларусі з канцэртамі[3], падпісваў звароты ў падтрымку беларускіх палітвязняў[4][5]. Некаторыя яго песні перакладаліся на беларускую мову[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.