From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Далгарукі (1090-я г. — 15 мая 1157) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.
Юрый Уладзіміравіч Далгарукі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | утварэнне княства | ||||||
Пераемнік | Васілька Юр’евіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васілька Юр’евіч | ||||||
Пераемнік | Андрэй Багалюбскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізяслаў Мсціславіч | ||||||
Пераемнік | Ізяслаў Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Расціслаў Мсціславіч | ||||||
Пераемнік | Ізяслаў Давыдавіч | ||||||
Нараджэнне |
1090-я |
||||||
Смерць |
15 мая 1157[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Уладзімір Манамах[2] | ||||||
Маці | Яўфімія[d] або Гіта Уэсекская[3] | ||||||
Жонка |
1) дачка палавецкага хана Аепы 2) невядомая[4] |
||||||
Дзеці | Расціслаў Юр’евіч[d], Андрэй Юр’евіч Багалюбскі[5][6][…], Глеб Юр’евіч[d], Міхалка Юр’евіч[d], Усевалад Юр’евіч Вялікае Гняздо[7], Іван Юр’евіч[d], Барыс Юр’евіч, Вольга Юр’еўна[d], Васілька Юр’евіч, Мсціслаў Юр’евіч[d], Q61881734? і Peter of Murom[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. У дзіцячым узросце (1095?) адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю. Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя свайго брата Яраполка Уладзіміравіча на Пераяслаўль, але праз год з-за пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены. У 1149 пачаў узброеную барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 Юрый Далгарукі асталяваўся ў Кіеве. Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнучыся замацавацца ў Паўднёвай Русі, раздаваў падлеглыя Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр. Князь Юрый Далгарукі не меў падтрымкі паўднёварускіх баяр. Пасля яго смерці (верагодна, быў атручаны), устаноўлены ім палітычны расклад быў скасаваны.
Юрый Далгарукі заснаваў г. Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр’еў-Польскі, Дзмітраў, збудаваў новыя гарадскія ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 устаноўлены помнік.
Ад 1-га шлюбу: Расціслаў, Андрэй Багалюбскі, Іван, Глеб, Барыс, Алена, Марыя, Вольга. Ад 2-га шлюбу: Васілька, Мсціслаў, Яраслаў, Святаслаў, Міхаіл і Усевалад Вялікае Гняздо
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.