Юравіцкі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́равіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1931 гг. Цэнтр — вёска (пазней мястэчка, з 27 верасня 1930 г. зноў вёска) Юравічы.
Юравіцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Юравічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 8 ліпеня 1931 |
Утвораны 8 снежня 1926 г. у складзе Рэчыцкай акругі БССР, у склад раёна ўвайшло 23 сельсаветы: Агародніцкі, Алексіцкі, Бярозаўскі, Борускі, Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі), Вужынецкі, Глінішчанскі, Градскі, Кажушкаўскі (Кажушкінскі), Княжыцкі, Крышыцкі, Кухнаўшчынскі, Ломышскі, Моклішчанскі, Муціжарскі, Прудкоўскі, Слабадскі, Тульгавіцкі, Хвоінскі, Хобненскі, Чорнаўшчынскі, Шарэйкаўскі, Юравіцкі. З 29 чэрвеня 1927 года раён у складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення замест 23 сельсаветаў зацверджаны: местачковы Савет (у мястэчку Юравічы) і 7 сельсаветаў: Алексіцкі, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі), Кажушкаўскі (Кажушкінскі), Крышыцкі, Тульгавіцкі і Хобненскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года раён у складзе БССР. У 1930 годзе адноўлены Юравіцкі сельсавет. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі), Крышыцкі і Юравіцкі сельсаветы перададзены ў Мазырскі раён, Алексіцкі, Кажушкаўскі (Кажушкінскі), Тульгавіцкі і Хобненскі сельсаветы — у Хойніцкі раён.