Юліян Бакшанскі
удзельнік паўстання 1863-64 гадоў у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Юліян Бакшанскі (1824, маёнтак Тупальшчына Свянцянскага павета, цяпер Смаргонскі раён — 4 красавіка 1863, Свечкі, цяпер Маладзечанскі раён) — удзельнік вызваленчага руху і паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве. Пахаваны ў Плябані Маладзечанскага раёна[2],[3].
Юліян Бакшанскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1824 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1863(1863-04-04)[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род войскаў | паўстанцы |
Бітвы/войны | Паўстанне 1863-1864 |
Паходзіў са шляхецкага роду Бакшанскіх. Бацька — Юзаф, паходзіў са Смаргоні, быў суддзёй, уладальнікам Тупальшчыны і кіраваў казённым маёнткам Смаргонь, які належаў графу Каралю Пшаздзецкаму, але канфіскаваны за ўдзел гаспадара ў паўстанні 1830—1831 гадоў і перайшла ва ўласнасць дзяржавы. Маці — Юстына з роду Невяровічаў. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1842 годзе за захоўванне забароненых кніг сасланы ў Разанскую губерню. Вярнуўшыся са ссылкі, у 1847 годзе зрабіў спробу падняць паўстанне смаргонскіх сялян. У сваім звароце да іх заклікаў аб’яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў. Гэты план не здзейсніўся, Ю. Бакшанскі быў арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі. У 1863 годзе арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў і ў сутычцы з урадавымі войскамі на Віленшчыне загінуў[3].