From Wikipedia, the free encyclopedia
Эўрыно́ма, (стар.-грэч.: Εὐρυνόμη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі акіяніда, дачка Акіяна і Тэфіды[1].
Жонка Афіёна, кіравала Алімпам[2] (паводле Ферэкіда Сірскага). Дзерлася ўрукапашную з Рэяй[3], але пацярпела паражэнне і была скінута ў Тартар[4].
Маці харыт, народжаных ёю ад Зеўса[5] (ці Акіяна). Маці Асопа ад Зеўса (па версіі)[6]. Разам з Фетыдай дапамагла Гефесту[7].
Яе храм знаходзіўся ў Аркадзіі, яе драўляная статуя аблытана залатымі ланцугамі, ніжняя частка цела як у рыбы[8]. Служка багіні Гармоніі[9].
У гонар Эўрыномы названы астэроід (79) Эўрынома, адкрыты ў 1863 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.