![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/%25C3%2596stersund_from_Fr%25C3%25B6s%25C3%25B6n.jpg/640px-%25C3%2596stersund_from_Fr%25C3%25B6s%25C3%25B6n.jpg&w=640&q=50)
Эстэрсунд
горад у Швецыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эстэрсунд (значэнні).
Эстэрсу́нд (шведск.: Östersundⓘ [œstəˈʂɵnd]) — горад у цэнтральнай Швецыі, размешчаны на беразе пятага па велічыні возера ў Швецыі Стуршэн (шведск.: Storsjön), цэнтр аднайменнай камуны, а таксама правінцыі і лена Емтланд. Эстэрсунд — культурны і эканамічны цэнтр рэгіёна і традыцыйны цэнтр гандлю і камерцыі.
Хуткія факты Краіна, Лен ...
Горад
Эстэрсунд
Östersund
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У горадзе размешчаны Цэнтральнашведскі ўніверсітэт, разлічаны прыблізна на 15000 студэнтаў у трох універсітэцкіх гарадках (2006/2007 гг).
З насельніцтвам у 58 914 чалавек (снежань 2008 года) Эстэрсунд займае 36 месца па колькасці насельніцтва ў Швецыі[1].