![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/1908-kl-t-zamenhof.jpg/640px-1908-kl-t-zamenhof.jpg&w=640&q=50)
Эсперанталогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсперантало́гія (эспер.: esperantologio) — падраздзел прыватнай інтэрлінгвістыкі, тэорыя мовы эсперанта[1]. Згодна з меркаваннем многіх даследчыкаў, эсперанталогія вывучае не толькі развіццё і функцыянаванне эсперанта, але таксама разнастайныя сферы яго прымянення і (на стыку з іншымі грамадскімі дысціплінамі, такімі як псіхалогія, сацыялогія і інш.) саму эсперанта-супольнасць — яе гісторыю і структуру[2][3], бо ўсе гэтыя феномены вельмі цяжка адасобіць адзін ад аднаго[4].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/1908-kl-t-zamenhof.jpg/640px-1908-kl-t-zamenhof.jpg)
Эсперанталогія займае асобнае месца ў межах інтэрлінгвістыкі, бо эсперанта з’яўляецца найбольш развітай планавай мовай і, адпаведна, дае больш матэрыялу для інтэрлінгвістычных даследаванняў, чым іншыя планавыя мовы. Акрамя таго, значная частка (згодна з некаторымі ацэнкамі — не менш за палову[2] ці нават каля 90 %[5]) усёй спецыялізаванай літаратуры па інтэрлінгвістыцы выдадзена і працягвае выдавацца менавіта на эсперанта.