From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрнст Юліус Хэнель (ням.: Ernst Julius Hähnel; 9 сакавіка 1811, Дрэздэн — 22 мая 1891, Дрэздэн) — нямецкі скульптар, прафесар Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў.
Эрнст Юліус Хэнель | |
---|---|
ням.: Ernst Hähnel | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Ernst Julius Hähnel |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1891[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, выкладчык універсітэта, настаўнік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хэнель вывучаў архітэктуру ў Мастацкай акадэміі Дрэздэна. У 1826 годзе пераязджае ў Мюнхен, дзе да 1831 вучыцца ў мясцовай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, спачатку на архітэктара, затым — на скульптара. У 1831 годзе Хэнель прыязджае ў Рым, у 1831 ён разам з Готфрыдам Земперам наведвае Фларэнцыю. У 1835—1838 гадах Хэнель жыве ў Мюнхене, затым ён быў закліканы Г. Земперам у Дрэздэн і атрымаў ад таго замову на шэраг скульптур для новай дрэздэнскай Оперы. У 1845 годзе Хэнель адлівае для горада Бона статую Людвіга ван Бетховена. У 1846 годзе, да 500-гадовага юбілею Карлава ўніверсітэта ў Празе — чатырохметровую статую імператара Карла IV. У 1848 годзе Эрнст Хэнель становіцца прафесарам Дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў і, як і Эрнст Рытшэль, быў ганараваны неафіцыйным тытулам «Заснавальніка дрэздэнскай школы скульптуры другой паловы XIX стагоддзя». Адным з вучняў Э. Хэнеля быў Іаганес Шылінг.
Э. Хэнель працаваў у Дрэздэне і стварыў для Галерэі старых майстроў шматлікія рэльефы, а таксама 6 фігур з пясчаніку — Аляксандра Македонскага, Лісіпа, Мікеланджэла, Дантэ, Рафаэля і Петэра фон Карнеліуса. Са статуі Рафаэля майстар зрабіў копіі па замовах берлінскай Нацыянальнай галерэі і лейпцыгскага Музея выяўленчых мастацтваў. У 1867 годзе скульптар стварае статую саксонскага караля Фрыдрыха Аўгуста II.
У 1859 годзе Э. Ю. Хэнель становіцца ганаровым доктарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у кастрычніку 1863 — ганаровым грамадзянінам Дрэздэна.
Галоўную цікавасць для Э. Хэнеля ўяўляла партрэтная пластыка. Яго статуі дэманструюць відавочную ідэалізацыю сваіх герояў у духу антычнай традыцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.