![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Erg_Chebbi2_%2528js%2529.jpg/640px-Erg_Chebbi2_%2528js%2529.jpg&w=640&q=50)
Эрг-Шэбі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрг Шэбі — эрг (тэрыторыя, пакрытая пясчанымі дзюнамі) на паўднёвым усходзе Марока, адзіны эрг у Сахары на тэрыторыі Марока.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Erg_Chebbi2_%28js%29.jpg/640px-Erg_Chebbi2_%28js%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Morocco_Africa_Flickr_Rosino_December_2005_84514010.jpg/640px-Morocco_Africa_Flickr_Rosino_December_2005_84514010.jpg)
Працягласць 22 км з поўначы на поўдзень і 5 км з захаду на ўсход. Паўднёвы край эрга размешчаны побач з вёскай Мерзуга, якая служыць лакальным турыстычным цэнтрам, і прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад Эрфуда, блізка ад мяжы з Алжырам. Вышыня дзюн дасягае 150 метраў. Дзюны маюць аранжавы колер і папулярныя сярод турыстаў. Эрг размешчаны пасярод плоскай камяністай пустыні. Пясок знаходзіцца ў пастаянным руху.
Да 2000-х гадоў да эрга не вялі асфальтаваныя дарогі, і пад'езд быў істотна абцяжараны. Затым была пабудавана дарога з цвёрдым пакрыццём паміж пальмавым аазісам Эр-Рысані і Мерзугай (34 км), якая ідзе ўздоўж эрга. Ад дарогі на ўсход адыходзяць адгалінаванні без цвёрдага пакрыцця, якія вядуць да розных гасцініц і хостэлаў, размешчаных блізка ад эрга.