Эпіктэт (вазапісец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эпіктэт — старажытнагрэчаскі вазапісец, прадстаўнік стылю чырвонафігурнага вазапісу эпохі архаікі на рубяжы шостага і пятага стагоддзяў да н. э., уласна, адзін з піянераў чырвонафігурнага вазапісу. Працаваў у Афінах у перыяд прыкладна з 520 да 490 гадоў да н. э. Імя Эпіктэт перакладаецца як нядаўна набыты, што, па думку даследчыкаў, тычыцца набытага статусу афінскага грамадзяніна, да таго ж мастак, як і шэраг іншых, быў рабом.
Хуткія факты Эпіктэт, Род дзейнасці ...
Эпіктэт | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць