![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/Dietach_Mai_2009_031.jpg/640px-Dietach_Mai_2009_031.jpg&w=640&q=50)
Энс
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Энс (значэнні).
Энс (ням.: Enns) — рака ў Цэнтральнай Еўропе, правы прыток Дуная[2].
Хуткія факты Энс, Характарыстыка ...
Энс | |
---|---|
![]() Вадасховішча ў ніжнім цячэнні | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 254 км |
Басейн | 6 000 км² |
Расход вады | 201 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ніжні Таўэрн, Альпы |
• Каардынаты | 47°19′34″ пн. ш. 13°21′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дунай каля горада Энс |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
Краіна | |
![]() |
|
![]() |
Закрыць
Выток Энса знаходзіцца ў горах Ніжняга Таўэрна, на тэрыторыі аўстрыйскай федэральнай зямлі Зальцбург. Далей рака працякае ў паўночна-ўсходнім кірунку па тэрыторыі Штырыі ў даліне паміж горнымі градамі Усходніх Альпаў[3].
На поўнач ад Штайра Энс утварае мяжу паміж Верхняй і Ніжняй Аўстрыяй, якія ў Сярэднявеччы былі вядомыя як «Аўстрыя вышэй Энса» і «Аўстрыя ніжэй Энса»[2]. Рака ўпадае ў Дунай каля гарадоў Маўтхаўзен і Энс[3].