Эндру Джэксан Дэвіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эндру Джэксан Дэвіс (англ.: Andrew Jackson Davis, 11 жніўня 1826 г. — 13 студзеня 1910 г.) — амерыканскі празорлівец, прыхільнік спірытуалізму.
Эндру Джэксан Дэвіс | |
---|---|
англ.: Andrew Jackson Davis | |
Род дзейнасці | спірытуаліст |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1826(1826-08-11)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1910(1910-01-13)[1] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | ЗША |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э. Дж. Дэвіс быў выхадцам з беднай сям'і, у маладосці не атрымаў фармальнай адукацыі. У 16 гадоў уладкаваўся ў абутковую майстэрню. У 1843 г., уражаны лекцыяй, прысвечанай месмерызму, пачаў праводзіць вопыты з выкарыстаннем гіпнозу. У 1844 г. абвясціў, што сустракаўся з духамі Галена і Эмануэля Сведэнборга, быў прызнаны празорліўцам, пасля чаго займаўся лекаваннем і выдавецкай дзейнасцю.
У 1845 — 1885 гг. апублікаваў каля 30 прац, у якіх выклаў свае погляды на сусвет, прыроду чалавека, медыцыну, смерць і паслясмяротнае існаванне. У іх ён прадказаў адкрыццё некалькіх новых планет і планетоідаў поясу Койпера, рух Сонечнай сістэмы вакол цэнтру галактыкі, з'яўленне самарухаючых вазоў і інш.