Эмілія Плятэр
Удзельніца паўстання 1830—1831 гадоў у Рэчы Паспалітай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмі́лія Пля́тэр[2] (13 лістапада 1806, Вільня, Расійская імперыя — 23 снежня 1831, Юсціянава, Сейненскі павет, Расійская імперыя, зараз Лаздзіяйскі раён, Алітускі павет, Літва) — беларуская фалькларыстка, прадстаўніца шляхецкага роду і ўдзельніца паўстання 1830—1831 гадоў[3].
Эмілія Плятэр | |
---|---|
польск.: Emilia Plater | |
| |
| |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1806(1806-11-13)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1831(1831-12-23)[1] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Францішак Ксаверый Плятэр[d] |
Маці | Ганна Моль[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Рэч Паспалітая (удзельнікі паўстання 1830—1831) |
Гады службы | 1830 |
Званне | капітан у арміі паўстанцаў 1831 года |
Бітвы/войны | Паўстанне 1830—1831 гадоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вырасла ў маёнтку Ліксна Дынабургскага павета Беларуска-Віцебскай губерні, дзе цікавілася і збірала фальклор. Падчас паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве ўзначаліла невялікі паўстанцкі атрад, удзельнічала ў некалькіх баях, атрымала званне капітана ў паўстанцкіх войсках. Пад канец паўстання яна захварэла і памерла.
Нягледзячы на тое, што яна не прымала ўдзелу ў якіх-небудзь значных бітвах, яе гісторыя атрымала шырокае распаўсюджанне і натхніла шэраг літаратурных і мастацкіх твораў. Лічыцца, што яе постаць увасабляе падвойны пратэст: як супраць іншаземнага прыгнёту, так і супраць традыцыйнай жаночай ролі[4].