From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмі́ль О́рлік (чэшск.: Emil Orlík; 21 ліпеня 1870, Прага, Аўстра-Венгрыя — 28 верасня 1932, Берлін, Веймарская рэспубліка) — чэшскі мастак, графік і фатограф.
Эміль Орлік | |
---|---|
чэшск.: Emil Orlík} | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1870 |
Месца нараджэння | Прага, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 28 верасня 1932 (62 гады) |
Месца смерці | Берлін, Веймарская рэспубліка |
Грамадзянства | Аўстра-Венгрыя→ Чэхаславакія |
Род дзейнасці | літограф, мастак, педагог, фатограф, майстар афорту, мастак-гравёр, настаўнік, рысавальнік, карыкатурыст, сцэнограф |
Жанр | жывапіс, графіка |
Мастацкі кірунак | партрэт |
Уплыў | Kanō Tomonobu[d], Генрых Кнір, Wilhelm Lindenschmit the Younger[d] і Johann Leonhard Raab[d] |
Уплыў на | Ilse Voigt[d][1] |
Член у | |
Сайт | emil-orlik.de (ням.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміль Орлік быў сынам краўца. Спачатку ён вывучаў мастацтва ў прыватнай мастацкай школе Генрыха Кніра ў Празе, дзе адным з яго аднакласнікаў быў Паўль Клее. У 1889-94 — жыў у Мюнхене; у 1891-93 — наведваў мюнхенскую Акадэмію мастацтваў.
Пасля выканання вайсковай службы ў Празе, Эміль вярнуўся ў Мюнхен, дзе працаваў для часопіса «Югенд».У 1900-1901 гг. упершыню наведаў Японію з мэтай вывучыць тэхніку каляровай гравюры на дрэве. Пасля паездкі ў Японію Орлік стварыў працы, натхнёныя каляровай ксілаграфіяй, і ў сувязі з гэтым Орліка адносяць да мастакоў япанізму. Акрамя Японіі Орлік пабываў у Кітаі, Расіі і Егіпце.
Орлік уваходзіў у Венскі сецэсіён і быў вядомы ў першую чаргу як мастак-партрэтыст. З 1905 года і да сваёй смерці Эміль Орлік вёў у навучальнай установе пры берлінскім Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а з 1924 года - у Аб'яднаных дзяржаўных школах свабоднага і прыкладнога мастацтва клас афармлення кнігі. У гэты час ім былі напісаны партрэты Эрнста Барлаха, Лавіса Карынта, Ота Дзікса, Кете Кольвіца, Франца Верфеля, Рудольфа Штэйнер, Томаса Мана, Альберта Эйнштэйна. Разам з Максам Райнгартам Эміль Орлік працаваў над дэкарацыямі і касцюмамі для яго спектакляў у Нямецкім тэатры.
У 1917-1918 гадах Орлік прымаў удзел у перамовах па заключэнні Брэсцкага міры ў якасці афіцыйнага мастака.
Адно з твораў Орліка спакваля паспрыяла прыёме Зігмунда Фрэйда ў круг венскіх прафесараў у 1902 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.