From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмануэль Шыканедэр (ням.: Emanuel Schikaneder, народжаны Johann Joseph Schikaneder — Іаган Іозеф Шыканедэр; 1 верасня 1751, Штраўбінг, Баварыя — 21 верасня 1812, горад Вена, Аўстрыйская імперыя) — нямецкі оперны спявак (барытон), імпрэсарыё, драматург і лібрэтыст. Найбольш вядомы як лібрэтыст оперы «Чароўная флейта» В. А. Моцарта.
Эмануэль Шыканедэр | |
---|---|
Emanuel Schikaneder | |
імпрэсарыё, драматург, спявак, акцёр | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Johann Joseph Schikaneder |
Род дзейнасці | оперны спявак (барытон), імпрэсарыё, лібрэтыст |
Дата нараджэння | 1 верасня 1751 |
Месца нараджэння | Штраўбінг, Баварыя |
Дата смерці | 21 верасня 1812 (61 год) |
Месца смерці | Вена, Аўстрыйская імперыя |
Грамадзянства | |
Жонка | Eleonore Schikaneder[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыблізна ў 1773 годзе, Шыканедэ дэбютаваў у складзе тэатральнай трупы Мосера, якая ставіла, акрамя опер, фарсы і зінгшпілі. У 1777 годзе ён ажаніўся з актрысай гэтай трупы, Элеанорай Арт. У тым жа годзе ён удала сыграў Гамлета ў пастаноўцы ў Мюнхене. У 1778 годзе Шыканедэр стаў кіраўніком сваёй уласнай трупы. У 1780 годзе падчас гастроляў у Зальцбургу ён пазнаёміўся з Моцартам.
Пачынаючы з 1785 Шиканедер выступае ў Кернтнертор-тэатры ў Вене, працягваючы працаваць і ў Зальцбургу. У 1789 годзе трупа Шыканедэра ў Theater auf der Wieden, у прыгарадзе Вены. Пастаноўкі трупы, у тым ліку і опера Моцарта «Выкраданне з сераля», маюць вялікі поспех у публікі. Шыканедэр таксама ставіць шэраг опер на казачныя народныя сюжэты, часта выкарыстоўваючы для гэтага складаныя тэхнічныя рашэнні.
Кульмінацыяй серыі казачных опер стала «Чароўная флейта» з музыкай Моцарта. Лібрэта было напісана Шыканедэрам, які выкарыстаў разам з традыцыйным сюжэтам шэраг масонскіх знакаў. Сам Шыканедэр сыграў у прэм’ернай пастаноўцы Папагена.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.