From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмайн Маха (англ.: Navan Fort, стар.-ірл. Eṁaın ṀachaEṁaın Ṁacha — [ˈeṽənʲ ˈṽaxə], ірл.: Eamhain MhachaEamhain Mhacha — [ˈaw̃nʲ ˈw̃axə]) — сталіца ўладаў (на поўначы Ірландыі). Размяшчалася непадалёк ад сучаснага горада Арма, на вяршыні ўзгорка. Захаваліся сляды ўмацаванняў; іх дыяметр — каля 300 м.[1] Паводле традыцыі, была заснавана ў 450 годзе да н. э. Кімбаэтам, а разбурана людзьмі з Тары ў 332 годзе да н. э. (па іншай храналогіі — 281 і 450 гг.) пры апошнім з яе кіраўнікоў, Форгусе Фага. Паводле легенды, будавалі палац 30 майстроў на працягу года, а бліжэйшае атачэнне караля налічвала 365 чалавек[2].
Адна з версій з’яўлення назвы мясцовасці апісана ў легендзе «Хвароба ўладоваў». Крунху, сын Ангомана, сустрэў Шы, і пачаў жыць з ёй у сваім доме; ён і да гэтага быў багаты, але пасля і зусім не меў патрэбы. Аднойчы, калі гэтая жанчына ўжо была цяжарная, здарыўся свята, і Крунху пайшоў на яго, абяцаўшы нікому не казаць пра яе. Аднак, ён неўзабаве пахваліўся, што яго жонка можа бегчы хутчэй за каралеўскіх коней, і кароль загадаў жанчыне спаборнічаць з гэтымі конямі. Жанчына прасіла пра адтэрміноўку, абяцаючы адпомсціць за злое абыходжанне; адтэрміноўку ёй не далі. Тады яна прадставілася — Маха, і пабегла. Яна апярэдзіла коней, але ўпала з крыкам і нарадзіла блізнят, хлопчыка і дзяўчынку; тут усе мужчыны, хто чуў яе крык, адчулі слабасць, як жанчыны пасля родаў. Маха абвясціла, што з гэтага часу кожны раз, калі на ўладаў будуць нападаць ворагі, тыя будуць адчуваць сябе чатыры дні і пяць начэй ці пяць дзён і чатыры ночы гэтак жа слабымі (хоць паводле астатніх легенд вядома, што фактычна хвароба магла працякаць значна даўжэй[1]), і доўжыцца гэта праклён будзе дзевяць пакаленняў[3].
Ад хваробы цярпелі ўсе дарослыя мужчыны; гэты хвароба — галоўная прычына, па якой Кухулін змагаўся практычна ў адзіночку з войскамі Айліля і Медб.
Паводле іншай легенды, назва мясцовасці паходзіць ад імя адзінай вярхоўнай каралевы Ірландыі і яе брошкі, ірл.: eó-muin Machaeó-muin Macha — брошка Махі. Тая, дамогшыся \ўлады, акрэсліла межы сваіх зямель брошкай[4][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.