From Wikipedia, the free encyclopedia
Эльдрыд Лундэн нарв.: Eldrid Lunden; 5 кастрычніка 1940, Нёўстдал, Нарвегія) — нарвежская паэтэса-мадэрніст, эсэістка і прафесар пісьменніцкага майстэрства. Піша на нованарвежскай мове. Эльдрыд Лундэн выпусціла дзесяць зборнікаў вершаў і лічыцца крытыкамі і прэсай адной з ключавых фігур нарвежскай паэзіі. Яе вершы заваявалі трывалыя пазіцыі ў сучаснай нарвежскай літаратуры, карыстаюцца ўвагай як прыхільнікаў, так і крытыкаў. На творчасць Эльдрыд Лундэн паўплывалі такія паэтэсы, як Эдыт Сёдэргран і ў асаблівасці Халдыс Мурэн Весас, якая пісала на нованарвежскай, як і яна сама. Таксама яе творчасць адчувала ідэалагічны ўплыў фемінізму другой хвалі (1960-1970-х гадоў). Палітычны складнік яе вершаў і эсэ заўсёды быў правакацыйным і крытычным — уключаючы крытыку, накіраваную супраць некаторых тэндэнцый феміністычнага руху.
Эльдрыд Лундэн | |
---|---|
Eldrid Lunden | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1940[1] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Reidar Ekner[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца |
Кірунак |
мадэрнізм экзістэнцыялізм |
Мова твораў | нюнорск |
Дэбют | «f.eks. juli» (1968) |
Прэміі |
прэмія Доблаўга (1989) Amalie Skram Award[d] (2000) Aschehoug Prize[d] (1992) Nynorsk Literature Prize[d] (1982) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.