Эльбрус
Гара / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эльбру́с (карач.-балк. Минги тау, кабард.-чарк. Ӏуащхьэмахуэ) — найвышэйшы горны масіў Вялікага Каўказа, на мяжы Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі. Ізаляваная двухгаловая гара ў Бакавым хрыбце (вышыня заходняй вяршыні — 5642 м, усходняй — 5621 м). Уяўляе сабой конус пагаслага вулкана, складзены пераважна з андэзітаў на высокім цокалі з гранітаў і крышталічных сланцаў. Больш за 50 ледавікоў (Вялікі Азау, Ірык, Тэрскол і іншыя), агульная плошча зледзянення — 134,5 км². Прыэльбруссе — адзін з найбуйнейшых у Расіі цэнтраў турызму, горналыжнага спорту. Прыродны нацыянальны парк Прыэльбруссе.
Хуткія факты Эльбрус, Найвышэйшы пункт ...
Эльбрус | |
---|---|
карач.-балк. Минги тау | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 5 642 м |
Адносная вышыня | 4 741 м[1] |
Першае ўзыходжанне | 22 ліпеня 1829, карачаеўскі гід Хілар Хачыраў |
Размяшчэнне | |
43°21′09″ пн. ш. 42°26′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Суб’екты РФ | Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія |
Горная сістэма | Вялікі Каўказ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць