![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Horseshoe_Valley.jpg/640px-Horseshoe_Valley.jpg&w=640&q=50)
Элсуэрт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́лсуэрт[1] — горы ў Заходняй Антарктыдзе, у паўднёвай частцы Зямлі Элсуэрта.
Хуткія факты Элсуэрт, Кантынент ...
Элсуэрт | |
---|---|
англ. Ellsworth Mountains | |
![]() | |
Кантынент | |
Даўжыня | 360 км |
Шырыня | 48 км |
Найвышэйшая вяршыня | Вінсан |
Найвышэйшы пункт | 5140 м |
![]() |
Закрыць
Найвышэйшая горная сістэма ў Антарктыдзе даўжынёй 360 км і шырынёй 48 км. Найбольш буйныя хрыбты — Сенцінел і Херытыдж. Гара Вінсан у гарах Сенцінел (5140 м) — найвышэйшы пункт Антарктыды.
Складзены з гліністых сланцаў, філітаў, пясчанікаў, кварцытаў і кангламератаў. Вядомы радовішчы каменнага вугалю.
Адкрыты з паветра ў 1935 годзе амерыканскім даследчыкам Лінкальнам Элсвартам, у гонар якога пазней атрымалі назву. У 1958—1966 гг. старанна даследаваны з паветра Геалагічнай службай ЗША, прычым былі складзеныя дэталёвыя аэракарты.