Электрычная падстанцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электры́чная падста́нцыя таксама трансфарма́тарная падста́нцыя — электраўстаноўка, прызначаная для прыёму, пераўтварэння і размеркавання электрычнай энергіі, якая складаецца з трансфарматараў або іншых пераўтваральнікаў электрычнай энергіі, прылад кіравання, размеркавальных і дапаможных прылад.
Паняцце «падстанцыя» ўзнікла падчас развіцця вялікіх сетак, калі кожная падстанцыя была часткай сваёй электрастанцыі і цалкам ад яе залежала.
Электрападстанцыі могуць размяшчацца на адкрытых пляцоўках, у зачыненых памяшканнях, пад зямлёй і на апорах, у адмысловых памяшканнях. Адрозніваюцца звычайна намінальным напружаннем, у Беларусі самай магутнай з’яўляецца падстанцыя 750 кВ «Беларуская».