From Wikipedia, the free encyclopedia
Электры́чная дуга́, вольтава дуга — фізічная з'ява, адзін з відаў самастойнага дугавога разраду ў газах, пры якім разрад сканцэнтраваны ў вузкім плазменным шнуры, які ярка свеціцца. Пры гарызантальным размяшчэнні электродаў плазменны шнур пад уздзеяннем узыходзячага патоку нагрэтага газу набывае форму дугі.
Электрычную дугу ў паветры паміж вугальнымі стрыжнямі назіраў у 1802 годзе рускі электратэхнік В. У. Пятроў. У 1808—1809 гг. яе апісаў англійскі вучоны Гемфры Дэві і даў ёй назву вольтавай дугі. Развіццю тэорыі электрычнай дугі прысвяцілі свае работы рускія вучоныя М. М. Бернардос і М. Г. Славянаў, распрацаваўшы метады зваркі з выкарыстаннем вугальных электродаў, зваркі на пераменным току і зваркі з выкарыстаннем металічных электродаў[1].
Электрычная дуга можа існаваць у любым газе пры ціску, блізкім да атмасфернага і больш высокім. Тэмпература плазмы ў шнуры электрычнай дугі ад 5000 К (пры атмасферным ціску і сіле току ў некалькі ампер) да 12 000 К[1]. Пры абдзьмухванні шнура дугі моцным патокам газу тэмпература можа дасягаць 50 000 К. Шчыльнасць току каля катода можа пры пэўных умовах дасягаць 107 А/см². Электрычнай дузе ўласціва спадальная вольтамперная характарыстыка — з павелічэннем сілы току памяншаецца напружанне паміж электродамі.
Электрычная дуга выкарыстоўваецца ў металургіі (атрыманне асабліва чыстых і тугаплаўкіх металаў і сплаваў), святлатэхніцы (дугавая лямпа), у тэхналагічных працэсах зваркі.
У некаторых галінах тэхнікі электрычная дуга — шкодная з'ява (напрыклад, пры разрыве электрычных ланцугоў высокага напружання). У мэтах барацьбы выкарыстоўваюцца адмысловыя высакавольтныя выключальнікі з разнастайнымі дугагасільнымі прыстасаваннямі — масляныя выключальнікі, дугагасільныя камеры, з гашэннем дугі магнітным полем і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.