From Wikipedia, the free encyclopedia
Эле́ктра (стар.-грэч.: Ἠλέκτρα, познелац. Electra; часам Электрыёна) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] адна з Плеяд. Дачка Атланта[4] і Плеёны.
Каханая Зеўса, якая нарадзіла яму дзяцей: Дардана, заснавальніка Траянскага царства і родапачынальніка дынастыі Дарданідаў, Ясіёна[5] (або Ээтыёна[6]). Паводле некаторых аўтараў, іх дачкой была таксама Гармонія, жонка Кадма, заснавальніка Фіваў (паводле іншых аўтараў, Гармонія — прыёмная дачка Электры). Калі Электра, падвяргаючыся гвалту, звярнулася па дапамогу да Паладыя, Зеўс скінуў Паладый разам з Атэ на зямлю Іліёна[7].
Легенды пра Электру прымяркоўваліся да вострава Самафракіі[8], які атрымаў назву «вострава Электры», і дзе, паводле падання, Зеўс уступіў з Электрай у сувязь. Рэчка Электра была ў Месеніі[9].
Стала зоркай, але зорка свеціць слаба, з прычыны таго, што страціла Трою[10]. Гледзячы на загінулую Трою, яна сышла з нябёсаў[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.