From Wikipedia, the free encyclopedia
Эктадэрма (ад грэч. «экта» — «вонкавы» і «дэрма» — «скура») — вонкавы зародкавы лісток эмбрыёна на ранніх стадыях развіцця. Таксама ёсць сярэдні зародкавы лісток — мезадэрма і самы аддалены ад эктадэрмы зародкавы лісток — энтадэрма[1]. У зародку ён утвараецца першым і фарміруецца са знешняга пласта зародкавых клетак. Эктадэрма фарміруе нервовую сістэму (у пазваночных: спінны мозг, перыферычныя нервы і галаўны мозг)[2], зубную эмаль і эпідэрміс (скурны эпітэлій). Таксама ён утварае органы пачуццяў, пярэдні і задні аддзелы кішэчніка. У пазваночных эктадэрма складаецца з трох частак: са знешняй эктадэрмы, нервовага грэбня і нервовай трубкі. Нервовы грэбень і нервовая трубка таксама вядомы як нейраэктадэрма і ўтвараюцца на стадыі гаструла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.