Экспрэсіянізм
плыня ў мастацтве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Экспрэсіяні́зм (лац.: expressio — «выражэнне») — плынь у еўрапейскім мастацтве.
Экспрэсіянізм аб'яднаў першым чынам творчыя групы мастакоў, якія працавалі ў Германіі і Аўстраліі перад Першай сусветнай вайной. З канца XIX стагоддзя ў нямецкай культуры склаўся адмысловы погляд на твор мастацтва. Лічылася, што ён павінен несці ў сабе толькі волю мастака, стварацца «па ўнутранай неабходнасці», якая ў каментарыях і апраўданнях не мае патрэбы. Адначасова адбывалася пераацэнка эстэтычных каштоўнасцей. З'явілася цікавасць да творчасці гатычных майстроў — Эль Грэка, Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Зноўку адкрываліся мастацкія вартасці экзатычнага мастацтва Афрыкі, Далёкага Усходу, Акіяніі. Усё гэта адбілася на фармаванні новай плыні ў мастацтве.