Экзэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экзэма (стар.-грэч.: ἔκζεμα — высыпанне на скуры, ад ἐκζέω — ускіпаю) — вострае ці хранічнае незаразнае запаленчае захворванне скуры, якое мае алергічную прыроду, што характарызуецца разнастайным сыпам, пачуццём пякоты, свербам і схільнасцю да рэцыдываў.
Хуткія факты Экзэма, МКХ-10 ...
Экзэма | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | L20.20.-L30.30. |
МКХ-9 | 692692 |
OMIM | 603165 |
DiseasesDB | 4113 |
MedlinePlus | 000853 |
eMedicine | Derm/38 Ped/2567Ped/2567 |
MeSH | D004485 |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Eczema.jpg/200px-Eczema.jpg)
Тэрмін «экзэма» ўжывалі даўно (за два стагоддзі да нашай эры), але для абазначэння розных дэрматозаў, якія ўзнікаюць востра. Толькі ў першай палове XIX стагоддзя Уілен (1808), Бейтмен (1813) Рэйс (1823) і іншыя вучоныя вылучылі экзэму ў асобную назалагічную форму.