Экзасфера
самы знешні пласт атмасферы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Экзасфера (ад стар.-грэч. Ἐξω — «звонку», «па-за» і σφαῖρα — «шар», «сфера») — самая знешняя частка верхняй атмасферы Зямлі і планет з нізкай канцэнтрацыяй нейтральных атамаў (канцэнтрацыя часціц n0<10−7см−3). Ніжняя мяжа экзасферы — экзабаза — вызначаецца з суадносін роўнасці даўжыні вольнага прабегу вышыні аднастайнай атмасферы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/Atmosphere_layers-be.svg/120px-Atmosphere_layers-be.svg.png)
У экзасферы адбываецца дыссыпацыя (адток у касмічную прастору) атмасферных газаў (вадарода і гелія). Пры незвычайнай разрэджанасці паветра асобныя атамы і малекулы здольны развіваць велізарныя хуткасці (11 км/с — другая касмічная хуткасць), якія дазваляюць гэтым часцінкам пакідаць зямное прыцяжэнне і ўцякаць у касмічную прастору. Экзасфера Зямлі прасціраецца да вышыняў 2000 — 3000 км.