Экватарыяльны клімат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экватарыяльны клімат, таксама вядомы як клімат вільготных трапічных лясоў, — падтып трапічнага клімату, гарачы і вільготны, які ахоплівае раёны ў межах ад 10 да 15 градусаў шыраты па абодва бакі ад экватара. У вышэйшых шыротах ёсць і іншыя раёны, такія як узбярэжжа паўднёва-ўсходняй Фларыды ў ЗША і Акінава ў Японіі, якія падпадаюць у катэгорыю клімату трапічных лясоў. У гэтым поясе назіраюцца высокія сярэднегадавыя тэмпературы (24-28 °C) і іхняе раўнамернае размеркаванне, панаванне экватарыяльнага паветра і багатыя дажджы, якія выпадаюць на працягу ўсяго года. Пераважныя натуральныя ландшафты — вільготныя экватарыяльныя лясы.
Па кліматычнай класіфікацыі Кёпена, рэгіёны з такім кліматам прынята пазначаць літаразлучэннем Af.